У Беларусі ідуць масавыя звальненні з дзяржустаноў і прадпрыемстваў



У Беларусі паведамляюць аб масавых звальненнях з дзяржустаноў і прадпрыемстваў. Сярод прычын – удзел у пратэстах у 2020 годзе, публікацыі ў сацсетках і подпісы за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. Захаваць працоўнае месца можна, калі „каяцца” і „прызнаць віну”.

Суразмоўцы DW кажуць, што ў краіне ўзмацняецца ціск на медыкаў. Ва ўсіх дзяржаўных лякарнях Менска ўвялі пасаду намесніка галоўнага лекара па ідэалогіі, на яе прызначаюць дзеючых або былых сілавікоў, якія сочаць, „каб больш за трох не збіраліся”.

Беларускае Радыё Рацыя