У Беларусі ідзе экстраная высечка лясоў
У Беларусі ідзе экстраная высечка лясоў: на барацьбу з караедам кінулі пяць тысяч чалавек. Агульная плошча пашкоджаных лясоў складае 12,4 тысячы гектараў.
Гэта супастаўна з плошчай Віцебска. Усе сілы лясгасаў кінутыя на экстраную высечку заражаных дрэў – іншым спосабам перамагчы шкодніка немагчыма.
Масавае ссыханне хвоі ад караеда адзначанае ў паўднёвых рэгіёнах – на тэрыторыях Берасцейскай і Гомельскай абласцей, а таксама часткова ў Менскай і Магілёўскай.
Як распавялі tut.by у прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, цяпер усе сілы сцягнутыя на барацьбу са шкоднікам – усяго звыш 5 тысяч чалавек.
Нагадаем, пра нашэсце караеда ў Беларусі загаварылі ў сярэдзіне ліпеня, калі ў Гомельскай вобласці былі заўважаныя вялікія ўчасткі засохлага лесу. Сітуацыю прызналі НС прыроднага характару. Пазней высечкі пачаліся ў Магілёўскай і Берасцейскай абласцях.
Месяц таму агульную плошчу паразы ацэньвалі ў 4 тысячы гектараў. Зараз гэты лік у тры разы больш.
