У Беларусі істотна падаражэла садавіна



Першым, што ў крамах і на рынках здзівіла грамадзянаў у новым годзе, – гэта рэзкае і істотнае падаражэнне садавіны. Цытрусавыя да 5 рублёў подскочылі яшчэ перад 31 снежня. Цяпер месцамі амаль на палову падняліся цэны на вінаград, пацягнуліся ў гару кошты і на яблыкі. 

Чым гэта абумоўлена і як магчыма хаця б спыніць падаражэнне садавіны? Пра гэта наша радыё пацікавілася ў грамадзянаў:

Перавозка дарагая, можа, гэта ўплывае, не ведаю. Але кошты ўсе розныя. Напэўна, вось гэтую цэнавую палітыку трэба пераглядзець.

 А што зробіш? Вялікія транспартныя выдаткі. Што мы можам зрабіць? Бензін дарагі, самі ведаеце. Але ўсё адно трэба рэгуляваць, бо празмерна дорага.

– Як танней? Не есці вёдрамі, а памаленьку. І ўсё.

 Я думаю, што на гэта павінны звярнуць увагу ўлады. А як яшчэ?

Са свайго боку ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамляюць, што ў краіне працягваецца кантроль за неабгрунтаваным падвышэннем коштаў. Усялякае павелічэнне павінна адбывацца пры згодзе адказных чыноўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя