У Беларусі кіберзлачынцы ўсё больш практыкуюць “фішынг”
У Беларусі кіберзлачынцы ўсё больш практыкуюць “фішынг” – гэта падробка сайтаў з мэтай выцягнуць асабістыя дадзеныя карыстальніка. Часцей за ўсё віртуальныя махляры імітуаюць пляцоўкі інтэрнэт-крамаў, банкінгаў і час ад часу паштовыя сервесы. Гэта тыя сайты, праз якія грамадзяне ажыццяўляюць грашовыя аперацыі.
Ёсць некалькі досыць простых правілаў, як абараніцца ад злачынцаў у ІТ-сферы, – распавёў юрыст Таварыства абароны правоў спажыўцоў Мікалай Навумаў:
– Адбываецца тое, што калі вы карыстаецеся карткай ці здзясняеце якіясьці пакупкі, вам трэба проста прытрымлівацца асноўных правілаў: глядзець абароненае злучэнне ці не, не паказваць свой трохзначны код, які пацяврджае аўтэнтыфікацыю вашых транзакцый і, канешне, не карыстацца нейкімі сэрвісамі ў адкрытых доступах, дзе ёсць агульны вайфай. Калі вы будзеце ўважліва ставіцца да ўсіх аперацый, то меншая рызыка таго, што вашы сродкі могуць быць скрадзеныя.
Таксама вельмі важна звяртаць увагу на адрас сайта ў браўзеры, бо кіберзлачынцы падрабляюць сайт якасна, капіююць цалкам увесь дызайн і функцыі. Нюансы абавязкова будуць у адрасе.
Беларускае Радыё Рацыя