У Беларусі ледзь не кожны дзень растуць цэны



image88293Рост коштаў незразумелы для жыхароў Бярозаўшчыны. Да гэтага  людзі ўжо прывыклі, абураюцца і не чакаюць для сябе нічога добрага:

– Прыйшла зараз – цукар падаражэў, ужо 10 тысяч. З учорашняга дня падаражэў. Заробкі на месцы, а цэны на прадукты растуць. Ужо ў Берасці ездзяць ва Украіну, у Забалаць, за прадуктамі, бо там танней: мяса каштуе 50 тысяч.

– Паглядзіце, колькі каштуе хлеб. А малочная прадукцыя… Пракарміць 2-3 дзяцей ужо праблема.

Галоўны эканаміст аднаго з дзяржаўных банкаў лічыць, што віной таму  сацыяльна арыентаваная эканоміка яшчэ з тэорыі марксізму-ленінізму:

– Вінаватых, канкрэтную асобу ў гэтай сітуацыі назваць цяжка. Пакуль мы не пачнем жыць па нармальных эканамічных законах, а не выдуманых законах класікаў марксізму-ленінізму, нічога не зменіцца.

Асноўная частка апытаных вінаваціць у павышэнні коштаў уладу, якую, на думку людзей, трэба мяняць. Вось толькі як памяняць – не ведаюць, бо выбары надзеі не даюць.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

Фота moneygazeta.kz