У Беларусі маюць намер у пяць разоў урэзаць бяспошлінныя ліміты на пасылкі з-за мяжы
З 1 красавіка Беларусі маюць намер знізіць бяспошлінныя нормы па пасылках з-за мяжы – да 200 еўра і 31 кілаграма за адну пасылку. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта. Цяпер гэты ліміт складае 1000 еўра і 31 кілаграм на адну бандэроль.
Нагадаем, цяперашнія бяспошлінныя нормы па пасылках з-за мяжы ўвялі ў красавіку 2022 на ўзроўні краін ЕАЭС, іх увялі да 1 кастрычніка, а потым працягнулі яшчэ на паўгода – да 1 красавіка 2023 года. Да гэтага ў Беларусі дзейнічалі абмежаванні ў 22 еўра і 10 кілаграм на адну пасылку.
Беларускае Радыё Рацыя