У Беларусі могуць увесці збор за выезд з краіны на аўтамабілі
У Беларусі абласным Саветам дэпутатаў могуць дазволіць уводзіць збор за выезд з краіны на аўтамабілі. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, размешчаных на сайце Міністэрства фінансаў.
Згодна з праектам дакумента, такі збор можа быць уведзены „ў мэтах прыняцця дадатковых мер па кансалідацыі даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19”.
Рашэнне можа пачаць дзейнічаць ужо з пачатку 2021 года для аўтамабіляў, максімальная маса якіх не перавышае пяці тон і ў ім маецца не больш за 8 месцаў для сядзення акрамя вадзіцеля.
Стаўкі збору ўстанаўліваюцца абласнымі Саветамі дэпутатаў у межах трох базавых велічынь, што на сёння складае 81 рубель. Прымаць рашэнне аб увядзенні збору мясцовыя ўлады змогуць на працягу двух гадоў — з 1 студзеня 2021 года і да 1 студзеня 2023 года.
Плацельшчыкамі збору прызнаюцца вадзіцелі, што належаць арганізацыям або фізічным асобам, у тым ліку зарэгістраваным у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, транспартных сродкаў, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі ў пунктах пропуску. Такім чынам, гэта выплата збору можа закрануць пры выездзе праз межы Беларусі з краінамі Еўрасаюза і Украіны, але не закране мяжу з Расіяй.
Мяркуецца, што выплата збору будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях да перасячэння або пры перасячэнні дзяржмяжы Беларусі ў пунктах пропуску зыходзячы з памеру базавай велічыні, які дзейнічае на дату выплаты збору.