У Беларусі могуць знізіцца цэны на мяса



file46850057_cee2be16Мінэканомікі выдала прадпісанні Берасцейскаму і Гарадзенскаму аблвыканкамам, а таксама камітэту па сельскай гаспадарцы Менскага аблвыканкама па зніжэнні закупачных і адпускных цэнаў на мяса свініны і мясапрадукты. Эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч лічыць, што такое рашэнне адаб’ецца на прыбытковасці мясакамбінатаў.

–  Па Гомельскай вобласці ўсе мясакамбінаты цягам апошніх двух гадоў былі стратнымі. Адпаведна калі зніжаць цэны на мясную прадукцыю, то камбінаты так доўга працаваць не змогуць. І гэта пры тым, што яшчэ 3-4 гады таму яны былі сярод лідараў па атрыманні дывідэндаў, былі аднымі з самых стабільных беларускіх прадпрыемстваў Гомельскай вобласці. Куды далей зніжаць цэны – рытарычнае пытанне.

Увесну беларускія ўлады адмовіліся ад адміністрацыйнага рэгулявання цэнаў на мяса свініны і ялавічыны. Аднак ужо ў ліпені Мінэканомікі выдала прадпісанні па зніжэнні цэнаў на мяса.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота 5min.by