У Беларусі можа з’явіцца Міністэрства лічбавай эканомікі
У Беларусі можа з’явіцца новае ведамства — Міністэрства лічбавай эканомікі. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з творчай моладдзю 20 сакавіка.
Па словах беларускага кіраўніка, ён атрымлівае прапановы па стварэнні такога міністэрства. „Хутчэй за ўсё, я такое рашэнне падтрымаю”, — цытуе БЕЛТА ягоныя словы.
