У Беларусі можна будзе анлайн адсочваць дастаўку да мытні
19 гадоў таму
З 8 верасня на адзіным партале электронных паслуг стане даступна паслуга па адсочванні дастаўкі тавараў да мытні.

Яна будзе прадстаўлена пад кодам „Прадастаўленне звестак аб завяршэнні (незавяршэнні) дзеяння мытнай працэдуры мытнага транзіту”.
Гэта дасць магчымасць дэкларантам (перавозчыкам) аператыўна ажыццяўляць маніторынг дастаўкі тавараў да мытнага органа прызначэння і завяршэння мытнай працэдуры мытнага транзіту, тлумачаць у Дзяржаўным мытным камітэце.
