У Беларусі найбольш зарабляюць IT-спецыялісты
Самы вялікі заробак у Беларусі па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты.
Паводле звестак Белстата, у траўні 2016 года сярэдні заробак спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 33 млн. 534,1 тыс. рублёў.
У катэгорыю найбольш высокааплатных таксама ўваходзяць: работнікі паветранага транспарту (іх сярэдні заробак у траўні склаў 19 млн. 869,7 тыс., у тым ліку пасажырскага — 20 млн. 487,8 тыс.); хімічнай прамысловасці (13 млн. 964,7); фінансісты і страхоўшчыкі (12 млн. 671,3 тыс. рублёў); работнікі нафтавай прамысловасці (11 млн. 769,8 тыс.); тэлекамунікацыйнай галіны (11 млн. 696,7 тыс.); архітэктары, бухгалтары і юрысты (10 млн. 725,2 тыс. рублёў).
Мінімальны заробак у краіне ў сацыяльных работнікаў (4 млн. 163,4 тыс.); работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (4 млн. 225,5 тыс. рублёў); творчых работнікаў (4 млн. 521,5 тыс.).
Сярэдні травеньскі заробак работнікаў транспартнай сферы склала 8 млн. 16 тыс., прамысловасці — 7 млн. 666,4 тыс. рублёў, будаўніцтва — 7 млн. 470,3 тыс., рознічнага гандлю — 6 млн. 213,6 тыс., аховы здароўя — 5 млн. 974,5 тыс. рублёў, лёгкай прамысловасці — 5 млн. 288,5 тыс., адукацыі — 5 млн. 239,6 тыс., сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак — 5 млн. 151,9 тыс. рублёў.
Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Беларусі ў траўні 2016 года склала 7 млн. 182,85 тыс. рублёў. Рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у траўні 2016 года ў параўнанні з траўнем 2015 года знізілася на 4,6%.