У Беларусі не хапае больш за 96 тысяч работнікаў
У Беларусі не хапае ўжо больш за 96 тысяч работнікаў. З тэндэнцый – расце недахоп медыкаў. Пры гэтым амаль палова ад усіх прапаноў – на заробак да 600 рублёў, паведамляе TUT.by.
У агульнарэспубліканскім банку вакансій на 10 ліпеня размешчана 96 088 прапаноў ад наймальнікаў. З іх – 29 тысяч 600 вакансій – на заробак да 500 рублёў. Заробак ад 1000 рублёў абяцаюць па 14 тысяч вакансіях.
Наймальнікі звычайна пішуць у вакансіі суму да выплаты падаткаў, гэта значыць «чыстымі» выходзіць меншДля параўнання: на 20 чэрвеня налічвалася каля 91 тысячы вакансій. На 10 ліпеня чэрвеня для кіроўцаў аўтамабіляў было 4003 вакансій, трактарыстаў – 2617, прадаўцоў – 2200. У дэфіцыце таксама будаўнікі. Да прыкладу, для муляроў адкрыта 1185 вакансій.
Фота: infostart.ru