У Беларусі не хапае кіроўцаў
У Беларусі па-ранейшаму назіраецца дэфіцыт кіроўцаў. Зараз у агульнарэспубліканскім банку вакансій значыцца больш за 5,1 тыс. прапаноў ад наймальнікаў для такіх работнікаў. Гаворка менавіта пра вадзіцеляў аўтамабіляў, паведамляе Zerkalo. Пры гэтым у некаторых гарадах не хапае кіроўцаў грамадскага транспарту, у іншых – смеццявозаў.
З-за гэтага здараюцца перабоі ў руху гарадскога пасажырскага транспарту, а таксама праблемы з вывазам смецця, паведамляе мясцовая прэса.
Тым часам у суседніх краінах назіраецца попыт на кіроўцаў з нашай краіны. Да прыкладу, у Літве патрабуецца некалькі тысяч кіроўцаў. Літоўскія і польскія транспартныя кампаніі даволі актыўна наймаюць беларусаў.
Фота: з сайта pixabay.com
