У Беларусі не стануць зніжаць стаўкі падаходнага падатку



У Беларусі бліжэйшым часам не плануюць зніжаць стаўкі падаходнага падатку, падатку на прыбытак і ПДВ. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко.

Паводле чыноўніка, у Беларусі дзейнічае мараторый на змены ў падатковае заканадаўства, таму пераглядаць стаўкі падаткаў не стануць. Дзейнічаць будзе толькі індэксацыя на параметры інфляцыі (экалагічны падатак, акцызы).

Аднак Мінфін зацікаўлены ў падвышэнні ставак дзеля збалансаванасці бюджэту, таму па некаторых падатках стаўкі могуць вырасці, а па некаторых — наадварот знізіцца. Сам чыноўнік мяркуе, што ў Беларусі варта ўзмацніць ролю ўскосных падаткаў (ПДВ, акцызы) і знізіць стаўкі наўпроставых падаткаў.

Паводле TUT.by