У Беларусі не выключаюць масавыя звальненні бюджэтнікаў
Урад Беларусі распарадзіўся рэалізаваць пілотны праект па „аптымізацыі колькасці” і „ўсталявання індывідуальных умоў працы” работнікаў бюджэтных арганізацый. Ён будзе праведзены ў 2023-2024 гадах. У ім будуць удзельнічаць 26 бюджэтных арганізацый, у тым ліку дзіцячыя сады, школы, шпіталі, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, архівы.
У рамках „эксперыменту” кіраўнікі бюджэтных арганізацый змогуць вызначаць „аптымальную нагрузку” работнікаў арганізацыі з ліку рабочых і служачых на працягу рабочага дня „без шкоды тэрмінам і якасці выкананых работ”.
Зэканомленыя ў выніку „аптымізацыі” бюджэтныя асігнаванні кіраўнікі змогуць выкарыстоўваць для даплат работнікам, якія выконваюць дадатковыя абавязкі. Пры гэтым памер такіх зэканомленых сродкаў будзе вызначацца ў суме заробку без уліку надбаўкі.
Беларускае Радыё Рацыя
