У Беларусі новы пражытковы мінімум



818d6b2a1a8fc197804faaebaca (1)З 1 жніўня ў Беларусі вызначаны новы пражытковы мінімум – 1 мільён 343 тысячы 420 рублёў. Або ў эквіваленце каля 120 даляраў.

Прадстаўнік свабоднага прафсаюза Беларускага на Берасцейшчыне Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што такі разлік патрэбаў чалавека захаваўся толькі ў Беларусі. Ён не забяспечвае нават патрэбным для чалавека мінімальным харчаваннем:

Нам навязваюць рабскую норму. Гэта чалавек павінен працаваць і атрымліваць заробак, за які, як кажуць, душа ледзьве ў целе. Паеў і нават не ведае, куды яму ісці спаць і што апрануць.

Людзей такі памер пражытковага мінімума абурае. Яны лічаць, што ўлада адарвалася ад народа і не ведае рэаліяў жыцця:

Жыць за такую суму нават на хлебе і вадзе немагчыма. Але ж чалавеку патрэбны яшчэ і лекі, плаціць за камунальныя паслугі. Яны не адчуваюць рэальных суадносін цэн і паслуг, за якія чалавек мусіць плаціць.

– Такі пражытковы мінімум для грамадзян Беларусі, для нашага чалавека, – здзек.

– А я б прапанавала чалавеку, які ўнёс такую прапанову, самому паспрабаваць спачатку пражыць месяц за гэты мінімум. Канешне, гэта смешныя грошы. Ад такога жыцця хочацца плакаць.

Пражытковы мінімум – гэта кошт кошыку тавараў і паслуг, якія забяспечваюць мінімальныя патрэбы чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kapital.kz