У Беларусі пабудуюць сховішча радыяактыўных адкідаў



Стратэгія абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС будзе прадугледжваць яго перапрацоўку ў Расеі і вяртанне на захоўванне ў Беларусі. Праз 10 гадоў у Беларусі плануюць узвесці першую чаргу сховішча радыяактыўных адкідаў Беларускай АЭС. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзядуляінфармуе агенцтва «Менск-Навіны».

У эколагаў застаюцца пытанні, як сховішча ядзерных адкідаў будзе ўплываць на людзей і прыроду. Эксперты адзначаюць, што цалкам бяспечнага спосабу захоўваць гэтыя адкіды не існуе.

Фота: Тут.бай