У Беларусі пачала дзейнічаць першая крыптабіржа
Як інфармуе партал tut.by, у Парку высокіх тэхналогій зарэгістравалі кампанію Currency.com, інвестары якой VP Capital Віктара Пракапені і Larnabel Ventures Саіда Гуцэрыева.
Дагэтуль крыптабіржы там не рэгістраваліся. Беларусы-ўладальнікі крыптавалют цяпер могуць афіцыйна прадаваць і купляць іх на тэрыторыі нашай краіны.
Адзначаецца асаблівасць беларускага праекта: ён выпускае звыш 10 тысяч такенізаваных біржавых актываў. Пазней будзе даступна больш за 150 відаў такенаў (гэта адзінка ўліку, „замяняльнік каштоўных папер” у віртуальным свеце).
Магчымасць стварэння крыптабіржаў у Беларусі з’явілася ў 2017 годзе пасля прыняцця дэкрэта №8 кіраўніка дзяржавы „Аб развіцці лічбавай эканомікі”.
Фота прэс-службы VP Capital
