У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя хатняй птушкі
Санітарна-эпідэміялагічная служба ў сельскай мясцовасці раздае гаспадарам вакцыну супраць так званага “птушынага грыпу”. Прэпарат неабходна даць жывёлам разам з пітной вадой.
Па словах ветэрынара Віктара Янушкевіча, зараз трэба звяртаць увагу на стан пагалоўя:
-Пры захворванні птушка вымірае, асабліва дробная. У дарослых крыху лягчэй адбываецца, напрыклад, пёры ускудлачаныя, галава апушчаная, можа цячы з носу і вачэй. Калі такое адбываецца, трэба абавязкова паведамляць у ветэрынарную службу.
Асабліва небяспечны перыяд міграцыі дзікай птушкі, якая пераважна і з’яўляецца носьбітам небяспечнага віруса. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не выключаюць рызыкі пандэміі з-за птушынага грыпу.
Беларускае Радыё Рацыя