У Беларусі новыя правілы крэдытавання насельніцтва



У Беларусі набылі моц новыя правілы крэдытавання насельніцтва. Яны прадугледжаныя інструкцыяй Нацыянальнага банка, якой камерцыйныя банкі абавязаныя прытрымлівацца пры выдачы крэдытаў фізічным асобам з 1 траўня.

Дакумент быў апублікаваны 6 красавіка. Галоўная навіна — увядзенне паказчыка пазыковай нагрузкі, які банкі павінны разлічваць пры выдачы спажывецкіх крэдытаў фізічным асобам. Гэты паказчык павінен вызначацца як працэнтныя суадносіны памеру штомесячнага плацяжу па аперацыях крэдытнага характару да памеру сярэднямесячнага даходу пазычальніка, удакладняе Нацбанк. „Прапанаваны паказчык не павінен перавышаць 40%, — гаворыцца ў інструкцыі рэгулятара. — У выпадку перавышэння ўсталяванага значэння запазычанасць па такіх крэдытах павінна складаць не больш за 10% ад агульнай сумы запазычанасці па крэдытах на спажывецкія патрэбы. Пры вызначэнні даходаў заяўнікаў можа прымяняцца заяўны прынцып падавання фізічнай асобай гэтай інфармацыі„.

Акрамя таго, паводле інструкцыі, пры выдачы крэдытаў на куплю нерухомасці банкі павінны разлічваць „у тым ліку паказчык забяспечанасці крэдыту, які разлічваецца як працэнтныя суадносіны сумы крэдыту да кошту аб’екта нерухомасці, які прымаецца ў заклад у якасці забеспячэння, і (або) сумы іншага забеспячэння ў адпаведнасці з дамовай„. Названы паказчык не павінен перавышаць 90%.

Рост спажыўкрэдытавання ў мінулым годзе збянтэжыў нас, мы асцерагаемся, што банкі могуць грэбаваць рызыкамі ў працэсе крэдытавання насельніцтва”, — заявіў у сакавіку намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко на канферэнцыі Fitch Ratings у Менску. „Планы па ўвядзенні каэфіцыента пазыковай нагрузкі выношвалі даўно, і цяпер гэтае рашэнне будзем рэалізоўваць„, — дадаў ён.

У сваю чаргу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацбанка Вольга Ілюкевіч на брыфінгу 6 красавіка выказаў меркаванне, што новыя ўмовы рознічнага крэдытавання прывядуць да зніжэння рызыка-апетытаў банкаў.

Яна ўдакладніла, што каэфіцыент пазыковай нагрузкі пры выдачы спажывецкіх крэдытаў банкі павінны разлічваць ў многіх краінах. „Прымаючы рашэнне аб увядзенні гэтага паказчыка, мы ўлічвалі і сітуацыю на рынку банкаўскага крэдытавання, і міжнародны вопыт. Гэта не ноу-хау нашай краіны, а агульнасусветная тэндэнцыя. Многія цэнтральныя банкі ўводзяць такія прудэнцыйная паказчыкі”, — сказала Ілюкевіч.

На яе думку, сітуацыя мінулага года на рынку спажывецкага крэдытавання паказвае на неабходнасць увядзення такіх прудэнцыйных мер і ў Беларусі. „Так як на рынку спажывецкага крэдытавання летась пачаўся бум, гэта, напэўна, сведчыць аб тым, што не кожны крэдытаатрымальнік можа адэкватна ацаніць свае магчымасці ў частцы пагашэння крэдыту„, — лічыць намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый.

У 2017 годзе аб’ём спажывецкага крэдытавання ў Беларусі вырас на 75%. Завінавачанасць насельніцтва па такіх крэдытах на пачатак 2018 года перасягнула 3 млрд рублёў. Пры гэтым праблемная завінавачанасць па гэтых крэдытах невялікая — на канец 2017 года яна складала парадку 1%.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця, які крэдытуе Беларусь, рэкамендаваў беларускім уладам зрабіць захады па абмежаванні тэмпаў росту спажывецкага крэдытавання.  БелаПАН