У Беларусі пачалі прымяняць адзіныя гандлёвыя надбаўкі на моцны алкаголь
Суб’екты раздробнага гандлю з 17 снежня павінны прымяняць адзіны ровень гандлёвай надбаўкі пры рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі алкагольных напояў моцай звыш 28%. Гэта прадугледжанае пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 80 ад 19 кастрычніка 2018 года.
У сувязі з гэтым МАРГ падрыхтаваў тлумачальны ліст і апублікаваў яго на сваім сайце.
Адзіная гандлёвая надбаўка будзе ўсталёўвацца суб’ектам гандлю самастойна (аформленая лакальным дакументам) і прымяняцца як на алкагольныя напоі, вырабленыя ў Беларусі суб’ектамі гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, так і на імпартны алкаголь. Гандлёвая надбаўка павінна быць адзінай, калі алкагольныя напоі адносяцца да адной класіфікацыйнай групоўкі.
Разам з тым суб’ект, які ажыццяўляе гандаль у некалькіх гандлёвых аб’ектах, мае права ўсталёўваць адзіныя гандлёвыя надбаўкі на алкагольныя напоі ў дачыненні да асобна ўзятага гандлёвага аб’екта, гэта значыць у розных гандлёвых аб’ектах узровень адзіных гандлёвых надбавак можа адрознівацца.
Раздробныя цэны на алкагольныя напоі, якія знаходзяцца ў гандлёвым аб’екце на 17 снежня 2018 года, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з пастановай № 80. Суб’ект гандлю пры неабходнасці мае права змяніць узровень раней вызначанай гандлёвай надбаўкі. Пры гэтым раздробныя цэны на рэшткі алкагольных напояў у гандлёвым аб’екце падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з устаноўленым памерам гандлёвай надбаўкі па ўсім асартыменце тавару, які адносіцца да гэтай класіфікацыйнай групоўкі. Перыядычнасць змены адзінай гандлёвай надбаўкі вызначаецца суб’ектам гандлю самастойна.
Раздробныя цэны на алкагольныя напоі акругляюцца да двух дзесятковых знакаў пасля коскі (да 1 капейкі).
У мэтах захавання абмежаванняў, устаноўленых пастановай № 80, вытворцам, імпарцёрам, суб’ектам, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль, рэкамендуецца забяспечыць указанне ў таварна-транспартных накладных і таварных накладных інфармацыі аб фармаванні цаны на алкагольныя напоі (адпускная цана, аптовая надбаўка (зніжка), іншае) , адзначаецца ў лісце.