У Беларусі падаражалі некаторыя віды цыгарэт



1 студзеня 2018 года ў Беларусі падаражалі некаторыя віды цыгарэт. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

Цыгарэты Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі „Нёман” марак „Кронан”, „Магнат”, „Мінск”, „Фэст”, Credo, NZ, Queen падаражалі на 5 капеек. Кошт цыгарэтаў NZ Safari Pride вырас на 10 капеек.

Падаражалі і цыгарэты кампаніі „Тытунь-інвест”. На 4 капейкі выраслі цэны на некаторыя віды цыгарэт „Карона”, „Форт” і „Форт 7”. Найменшы рост цэн паказалі цыгарэты „Форт слім” — усяго на 2 капейкі. Цыгарэты маркі LD і Glamour падаражалі на 5 капеек, а цыгарэты Monte Carlo, Winston і Sobranie — на 10 капеек. Кошты на некаторыя віды Camel выраслі ад 5 да 10 капеек.

„Беларусьгандаль” таксама падвысіў кошты некаторых відаў цыгарэт. Напрыклад, цыгарэты маркі L&D і Marlboro падаражалі на 5 капеек, а цыгарэты Parliament — на 10 капеек.