У Беларусі падаражэе харчаванне ў садках і школах
Харчаванне ў дзіцячых садках і школах Беларусі ў гэтым навучальным годзе падаражэе на 9-13%.
Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая. Раней чыноўнікі расказвалі, што ў школьным меню сёлета з’явяцца новыя стравы — у тым ліку, мітбол з рыкотай і пірог з цёртымі ягадамі.