У Беларусі падаражэлі лекі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзяло на асаблівы кантроль пяць аптэчных сетак краіны, бо ў іх цэны на некаторыя прэпараты выраслі ажно на 61%. Ва ўрадзе склалі спіс з лекаў (46 пазіцый) першай неабходнасці, на якія да канца года штомесячнае падвышэнне не павінна перавышаць 1,2%.
„Як бы лекі не даражэлі, але мусіш іх купляць”, – з сумам распавялі жыхары Пінска:
– Некаторыя лекі, мы гэта адчулі на сабе, яны вельмі падаражэлі. Ніяк не выкручваемся, проста набываем лекі, дзявацца няма куды.
– Не тое слова, палова пенсіі аддаеш. Вось зараз пагляджу колькі каштуе і буду браць. Вельмі – вельмі дорага.
– Набываем лекі ўжо не толькі ад ціску, але ўжо і ад сэрца. Ужо лысеем, бо валасы пасля каронавірусу таксама выпадаюць.
Чыноўнікі запэўніваюць, што сітуацыя на аптэчным рынку знаходзіцца пад штодзённым маніторынгам і пры выяўленні неабгрунтаванага падвышэння, адказных асоб прымушаюць зніжаць цэны. Прынамсі адміністрацыі пяці аптэчных сетак атрымалі лісты з афіцыйным патрабаваннем неадкладна зрабіць прэпараты дасяжнымі для грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя