У Беларусі падаражэлі некаторыя стаматалагічныя паслугі
У Беларусі падаражэлі некаторыя стаматалагічныя паслугі.

Міністэрства аховы здароўя павысіла на іх тарыфы на 30%. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адзначаецца, што такім чынам збіраюцца ліквідаваць стратнасць „па рэгуляваных стаматалагічных (артапедычных і зубатэхнічных) паслугах”.
Папярэдняе павышэнне гранічных максімальных тарыфаў (на 4%) на гэтыя медыцынскія паслугі праводзілася ў лістападзе 2021 года. Мінаховы здароўя паведамляе, што „па асобных назвах медыцынскіх паслуг адмоўная рэнтабельнасць дасягае 93%”.
Беларускае Радыё Рацыя
