У Беларусі падаражэў газ



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла новыя цэны на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання. Ён зацверджаны пастановай МАРТ №50 ад 26 верасня, якая сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша belmarket.by.

У адпаведнасці з дакументам звадкаваны газ марак СПБТ, ПТ і БТ, які рэалізуецца арганізацыямі «Белацяплгаза», падаражэў з 278,2511 беларускіх рублёў за тону да 300,32 рубля на ўмовах франка-адпраўлення і з 277,4069 рубля за тону да 299,41 рубля на ўмовах франка-склад арганізацыі.

Звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання для запраўкі ў балоны, якія рэалізуюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, марак СПБТ, ПТ, БТ (франка-склад арганізацыі) падаражэў з 293,2908 рубля за тону да 316,55 рубля.