У Беларусі падаюць продажы нехарчовых тавараў



У Беларусі па-ранейшаму падаюць продажы нехарчовых, вынікае з дадзеных Белстата. У студзені-жніўні гэты паказчык скараціўся на 0,2% у параўнанні з мінулым годам. Пры гэтым продажы прадуктаў харчавання – у плюсе.

Рознічны тавараабарот у студзені-жніўні склаў 38,6 мільярда рублёў. Гэта на 0,5% больш у супастаўных цэнах, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

І калі продажы харчовых тавараў за гэты перыяд выраслі на 1,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, то нехарчовых упалі на 0,2%. Раней эксперты адзначалі, што на ўнутраны попыт працягваюць уплываць запаволенне росту даходаў насельніцтва і падаражэнне крэдытаў. Гэтаму спрыяе таксама павелічэнне гадавой інфляцыя. У жніўні, як і ліпені, прырост цэн у гадавым вымярэнні склаў да 9,8%.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vitebsk.cc