У Беларусі падвышаецца бюджэт пражытковага мінімуму



У Беларусі вырасце бюджэт пражытковага мінімуму. У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, з 1 жніўня ён вырасце на 7 рублёў і 9 капеек, ці на 3,43%. Бюджэт пражытковага мінімуму будзе складаць 213,67 рубля. Пры гэтым для працаздольнага насельніцтва ён складзе 236,98 рубля, для пенсіянераў — 162,58, для студэнтаў — 206,89, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 231,32, для дзяцей да трох гадоў — 135,93, для тых дзяцей, якім ад 3 да 6 гадоў — 188,95 рубля.

Як нагадвае „СБ. Беларусь сегодня”, бюджэт пражытковага мінімуму ўяўляе сабой цану мінімальнага набору прадуктаў харчавання, а таксама нехарчовых тавараў, паслуг, абавязковыя плацяжы, унёскі, якія „неабходныя для захавання здароўя чалавека і забеспячэння яго жыццядзейнасці”. БПМ спецыялісты выкарыстоўваюць для аналізу, прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва краіны, для аказання дзяржаўнай адраснай сацдапамогі і г. д.

Паводле sb.by