У Беларусі падвышана базавая арэндная велічыня



У Беларусі базавая арэндная велічыня 1 красавіка вырасце на 95 капеек да 17 рублёў 85 капеек. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 20 сакавіка № 162.

З 1 красавіка 2019 года па 31 сакавіка 2020-га базавая арэндная велічыня складае 16,9 рубля.

Базавая арэндная велічыня штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змены індэксу спажывецкіх цэн за мінулы год у адносінах да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ўстаноўленая.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыць уласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

belapan.by