У Беларусі падвышаны стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва



Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва павышаныя ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам ад 15 сакавіка № 102, які 19 сакавіка афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, не адпаведны класу 5, складзе 475,08 рубля за 1 т (+9,2% да раней дзейнай), класа 5 — 292,59 (+15,8%).

На дызельнае паліва стаўкі выраслі да 227,05 (+21,4%) і 178,33 (+29%) за 1 т адпаведна. Стаўка акцызаў на газ прыродны паліўны кампрыміраваны, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, вызначана ў памеры 108,42 рубля за 1 тыс. куб. м, што ў 2 разы больш за раней дзейную.

Новыя стаўкі акцызаў дзейнічаюць па 31 снежня 2019 года.

Стаўкі акцызаў устаноўлены ў дадатку 1 да Падатковага кодэкса, які дзейнічае з пачатку года. Яны карэкціруюцца з мэтай прадухілення страт бюджэту з-за інфляцыі, бо гэтыя стаўкі ўстаноўлены ў беларускіх рублях. З 1 студзеня 2019 года акцызы на бензін і дызельнае паліва былі зніжаны на 25%, на прыродны газ — не змяняліся.

БелаПАН