У Беларусі падвышаюцца цэны на алкаголь
Лімітавыя мінімальныя кошты на алкагольную прадукцыю падвышаныя ў Беларусі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з улікам росту ставак акцызаў у 2023 годзе, паведамляе прэс-служба МАРГ.
Пастановай ад 17 красавіка 2023 г. № 29 унесены наступныя змены:
1) лімітавы мінімальны адпускны кошт на спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны (з улікам акцыза) на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) устаноўлены ў памеры 92,67 рубля за дэкалітр бязводнага спірту (раней 81,67 рубля);
2) гранічныя мінімальныя цэны на алкагольныя напіткі мацункам звыш 28%, якія вырабляюцца і (або) рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, устаноўлены на ўзроўні за 0,5 літра алкагольнага напітку мацункам 40%:
адпускная цана на ўмовах франка-адпраўлення (без ПДВ) – 6,83 рубля (раней 5,79 рубля);
раздробны кошт (з ПДВ) – 9,04 рубля (раней 7,66 рубля).