У Беларусі падвысілі цэны на 109 марак цыгарэт
Ад сёння ў Беларусі падвысіліся цэны на 109 марак цыгарэт. Калі верыць Міністэрству аховы здароўя, то гэтая навіна закранае кожнага трэцяга грамадзяніна, бо паводле статыстыкі медыкаў – 30% жыхароў краіны паліць. Цэны ўзраслі да 30 капеек. Самы танны пачак айчыннай вытворчасці каштуе цяпер 2 рублі 55 капеек, а з марак больш элітных – 7 рублёў.
З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся рэакцыяй грамадзянаў на падаражанне:
-Палю адныя і тыя ж цыгарэты даўно. Магчыма, кіну паліць, калі мае цыгарэты будуць вельмі дарагія.
–Цэны растуць, а заробак наш які?
-Цыгарэты – гэта яшчэ паўбяды, а вось камунальныя паслугі, “малочка” і хлеб – гэта капец.
-Да такога роўня падняць цэны, каб людзі не змаглі сабе дазволіць. Таму трэба падымаць вышэй, цыгарэты вельмі танныя.
Дарэчы, апошняе падвышэнне цэнаў на цыгарэты ў краіне адбылося літаральна з месяц таму. Тады таксама ў сярэднім пачак “пацяжэў” на 30 капеек.
Беларускае Радыё Рацыя