У Беларусі памяншаецца колькасць шкодных выкідаў у атмасферу



У Беларусі памяншаецца колькасць шкодных выкідаў у атмасферу – пра гэта кажа Міністэрства прыродны.

У параўнанні з узроўнем 2010 года найноўшыя паказчыкі ўпалі больш чым на 9 адсодкаў. Мэнаджар экалагічнага праекту “Эир Эм Кью” кажа, што гэта можа быць праўдай, негледзячы на некаторыя недасканаласці ў маніторынгу Мінпрыроды.

– У нас няма аб’ектыўных дадзеных акрамя тых, якія публікуе міністэрства прыроды. Да таго ж наш праект пачаў працу тры гады таму. Таму такога параўнання мы правесці не можам. Аднак тыя прыродаахоўныя мерапрыемствы і мерапрыемствы па зніжэнні выкідаў, якія праводзіць мінпрырода, яны сапраўды дзейнічаюць і вядуць да скарачэння выкідаў. Хаця не ўсё, што запланавана, выконваецца.

Па словах эксперта, асноўнай крыніцай забруджвання паветра з’яўляюцца менавіта аўтамабілі. Іх колькасць у Беларусі пастаянна расце, таму вялікае значэнне мае маніторынг, у тым ліку – і незалежны.

Беларускае Радыё Рацыя