У Беларусі павялічваецца рост спажывецкіх цэн



Беларусь з паказчыкам 2,03% заняла чацвёртае месца па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2023 году сярод краінаў былога СССР, сведчыць праведзены BPN аналіз нацыянальных органаў статыстыкі (па выніках студзеня было 0,76% і 10-е месца).

У першай тройцы — Кіргізстан (3%), Азербайджан (2,5%) і Казахстан (2,3%). Менш, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Арменіі, Украіне (па 1,5%), Літве, Малдове (па 1,4%), Узбекістане (1,36%), Расеі, Эстоніі (па 1,3%), Латвіі (1,1%), Таджыкістане (0,9%) і Грузіі (0,4%). Сярэдняя інфляцыя склала 1,57% (за студзень — люты мінулага году — 2,28%).

Па росце цэн у лютым Беларусь таксама была чацвёртай (1,26%). У лідарах — Азербайджан, Кіргізстан (па 1,5%) і Казахстан (1,3%). Менш, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Малдове (0,95%), Літве, Украіне (па 0,7%), Латвіі, Эстоніі (па 0,6%), Узбекістане (0,54%), Расеі (0,46%), Таджыкістане (0,4%), Грузіі (0,3%) і Арменіі (0,1%).

Сярэдняя інфляцыя ў лютым 2023 году склала 0,74% (у лютым 2022-га — 1,12%).