У Беларусі павышаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
У Беларусі павышаныя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў ад 25 лютага № 111, стаўкі экспартных пошлін 1 сакавіка павышаныя: на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — да 49,6 долара за 1 т (раней — 43,8) ; на прамагонны бензін — да 27,2 долара за 1 т (раней — 24); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, віды масла змазачнага — да 14,8 за 1 т (раней – 13,1).
Гэта трэцяе ў бягучым годзе змяненне ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты. Раней яны былі змененыя 1 лютага. Пошліны былі павышаныя.