У Беларусі павышаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты



У Беларусі 1 ліпеня павялічаныя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведная пастанова Савета міністраў ад 29 чэрвеня № 366 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, стаўкі экспартных пошлін павышаныя: на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты — да 61,5 долара за тону (раней — 58,8); на прамагонны бензін — да 33,8 долара за 1 т (раней — 32,3); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае — да 18,4 за 1 т (раней — 17,6).

Стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняюцца 1-га дня кожнага месяца. 1 чэрвеня яны таксама былі павышаныя, 1 мая — зніжаныя.

З пачатку года стаўка пошліны на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты павялічылася на 58,9%, прамагонны бензін — на 59,4%, таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае — на 58,6%.

belapan.by