У Беларусі плануюць увесці падатак для грыбнікоў, пчаляроў і агароднікаў



Падатак для грыбнікоў, пчаляроў і агароднікаў плануюць увесці ў Беларусі. Пра гэта паведамляе „Гарадзенская праўда”.  

Пры гэтым, у папраўках удакладняецца, што гэты від падатку трэба будзе плаціць не ўсім, а толькі тым, чый даход перавысіць 200 базавых велічыняў. Калі ўдасца столькі зарабіць, тады ў казну дзяржавы трэба будзе пералічыць 10 працэнтаў ад перавышанай сумы. Выплаціць падаходны падатак фізічным асобам трэба будзе на працягу 30 дзён з дня ўручэння плацельшчыку паведамлення.