У Беларусі працягваюць даражэць цыгарэты
У Беларусі з 1 кастрычніка даражэюць некаторыя маркі цыгарэт.
На 20-45 капеек даражэюць некаторыя віды цыгарэт: Магнат, Мінск, Прэм’ер, Фэст, Dove, Credo, NZ, Queen, Matrix, portal, Pall Mall, Rigins, Kent, Vogue, Rothmans, RB – ад Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман».

«Тытунь-Інвест» падвышае кошты на 5-40 капеек на некаторыя віды цыгарэт Mac, Карона, Форт, Calypso, LD, Pall Mall, Camel, Richmond, Kent, Rothmans, Vogue, Lucky Strike.
У «Інтэр-Табака» на 40-45 капеек даражэюць віды цыгарэт Dove і Red Bar.
На 20-30 капеек становяцца даражэй цыгарэты, якія ўвозіць у Беларусь кампаніяй «Беларусьгандаль», – Chapman, Dunhill і некаторыя віды Rothmans.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
