У Беларусі працягваюць шукаць „дармаедаў”
17 гадоў таму
У Беларусі працягваюць шукаць „дармаедаў”. Інфармацыю пра занятасць трэба падаць у адпаведную камісію да 21 кастрычніка, каб у снежні не апынуцца ў ліку не занятых у эканоміцы.

Як тлумачаць у Мінпрацы, базу так званых „дармаедаў” абнаўляюць раз у квартал. Са снежня ў базу ўключаць тых, хто не зможа пацвердзіць занятасць сёлета за ліпень-верасень.
„Дармаедамі” лічацца не толькі тыя, хто страціў працу, але і тыя, хто з’ехаў за мяжу больш, чым на 30 дзён, нават калі працуе або вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне, гэта не датычыцца тых, хто працуе або праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС — Расеі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне – выезд на лячэнне або ў камандзіроўку.
