У Беларусі працягваюцца звальненні па палітычных матывах



Беларускія ўстановы і прадпрыемствы нелегітымная ўлада зачышчае ад  “няверных”. Ад тых, хто „засвяціўся” на акцыях, прайшоў праз суды, ізалятары рэжыму ці проста паставіў сваё прозвішча за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Звычайна гэта лепшыя спецыялісты.

Калі нельга пазбавіцца праз кантракт, то павінен напісаць “па згодзе бакоў”, расказвае звольнены бярозаўчанін Аляксандр Швец:

–  Да 1 студзеня нас не павінна быць у спісах. Зачыстка ідзе паўсюль у Бярозе. На КСМ, як сказаў наш дырэктар, прыйшлі спісы ДСК (для службовага карыстання). Галоўная праблема ўсіх кіраўнікоў, каб усе, хто звальняецца, напісалі пагадненне па дамове бакоў. Проста трэба звольніць, калі няма падставаў, каб працаўнік напісаў гэтую фразу. Там наверсе выдатна разумеюць, што прыйдзе час, і яны будуць адказваць за гэта.

Уладкавацца ў іншае месца немагчыма. На кожным прадпрыемстве, у кожнай установе намеснік дырэктара па працы з кадрамі – былыя работнікі спецслужб і іншых сілавых структур сочаць за тым, каб  ні адзін ненадзейны не змог быць прыняты.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя