У Беларусі пройдзе агульнарэспубліканскі суботнік



17 красавіка пройдзе агульнарэспубліканскі суботнік. Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку прэс-сакратарка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Ісаева. 50 працэнтаў заробленых грошай плануецца накіраваць Мінздароўю на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстранай медыцынскай дапамогі насельніцтву; а таксама на частковае фінансаванне закупак вакцыны ад кавіду. Астатнія 50% заробленых грошай застануцца ў распараджэнні абласных і менскага выканкамаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: medplast.by