У Беларусі прыкметна скараціўся рознічны тавараабарот



Рознічны тавараабарот у першым квартале 2021-га склаў 13,1 мільярда рублёў. Гэта на 4,5% менш у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляе TUT.BY.

Тавараабарот па харчовых прадуктах, напоях і тытунёвых вырабах упаў за гэты перыяд на 0,6%, а нехарчовых таварах – на 8%.

Тэмпы росту рознічнага тавараабароту пачалі зніжацца з красавіка 2020 года. У выніку гэты паказчык па нехарчовых таварах аказаўся ў мінусе ў студзені-снежні 2020 года, а харчовыя тавары пачалі дэманстраваць мінус са студзеня-лютага гэтага года.