У Беларусі расце беспрацоўе
У Беларусі зафіксавалі антырэкорд на рынку працы з 2010 года і рост афіцыйнага беспрацоўя.
На 1 траўня афіцыйна беспрацоўнымі ў Беларусі лічыліся 5,7 тыс. чалавек. Месяцам раней – 5,6 тыс. Размова аб тых людзях, якія вырашылі зарэгістравацца ў цэнтрах занятасці. Гэта вынікае з дадзеных Мінпрацы па сітуацыі з занятасцю і беспрацоўем у нашай краіне.
Больш за ўсё беспрацоўных на пачатак траўня было ў Менску – 28 тысяч чалавек, а менш за ўсё – у Віцебскай і Магілёўскай абласцях (12 і 11,5 тыс. чалавек адпаведна). Пры гэтым фактычнае беспрацоўе, якое разлічваецца па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, у Беларусі істотна перавышае афіцыйнае.
На пачатак траўня, паводле звестак Мінпрацы, у цэлым па краіне налічвалася 110 137 вакансій – гэта антырэкорд найментш з пачатку 2010 года.
Беларускае Радыё Рацыя