У Беларусі рэкордна абвалілася сярэдняя зарплата



Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені 2021 года склала 1290 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У параўнанні са снежнем 2020 года яна ўпала на на 184,6 рубля, або на 12,5% (у снежні заробак быў 1474,6 рубля), піша АФН.

Намінальная заработная плата — гэта плата выканаўцу за пэўны аб’ём працы або адрэзак працоўнага часу выяўленая ў грашовых адзінках і зафіксаваная дакументальна. То-бок, гэта зарплата, разлічаная да выліку падаткаў і збораў. Такім чынам, заробак «на рукі» будзе яшчэ меншы. А рэальная зарплата — колькасць тавараў і паслуг, якія можна купіць за заробленыя грошы, — і яшчэ менш.

Варта зазначыць, што такога падзення — на сотню рублёў, — не было даўно. У 2020-м годзе заробак дадаваў ці падаў у калідоры 20-40 рублёў.

novychas.by