У Беларусі рэкордная месячная інфляцыя за 10 гадоў
У сакавіку цэны выраслі на 6,1% у адносінах да лютага. Гэта рэкордны месячны паказчык інфляцыі з лістапада 2011 года.
На фоне хуткай інфляцыі, у Мінпрацы паведамілі, што праіндэксавалі мінімальны заробак. Ён складаў 457 рублёў, а цяпер будзе амаль 480 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: bargu.by
