У Беларусі самая нізкая „мінімалка” ў параўнанні з краінамі-суседкамі
Мінімальны заробак у Беларусі павялічылі ў эквіваленце на 5 даляраў, але ён усё роўна ўпаў. У студзені па заявах чыноўнікаў Міністэрства эканомікі мінімальны заробак павінен вырасці да 400 рублёў, або 156 даляраў па курсе. Але за мінулы год рэальная „мінімалка” не толькі не вырасла, але і паменшылася амаль на 20 даляраў. Усё з-за падзення курсу рубля. Калі параўноўваць з суседзямі, то ў Беларусі ў 2021 годзе будзе самая нізкая мінімальная зарплата з усіх. Каментуе эканаміст Леў Марголін:
– Рынкавая эканоміка нашмат больш эфектыўная, чым квазі-рынкавая, дырэктыўная, якая зара існуе ў Беларусі. Якая вельмі шмат у чым адлюстроўваецца ў Расеі. У краіне другая бяда – там алігархія, там карупцыя. Таму невялікая эфектыўнасць эканомікі. Свабодная рынкавая эканоміка, свабода перамяшчэння людзей, грошаў, капітала – вось што трэба для таго, каб без усялякай дырэктыўнай указілкі заробкі раслі.
Для параўнання, у Расеі „мінімалка” складае каля 170 даляраў, ва Украіне – каля 200, у Латвіі – больш за 600, а ў Польшчы ды Літве набліжаецца да 800 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай