У Беларусі шырыня знешняга канала ў інтэрнэт вырасла да 1.800 Гбіт/с



У Беларусі шырыня знешняга канала для доступу ў інтэрнэт павялічылася за апошнія паўгода на 50 Гбіт/с і склала 1.800 Гбіт/с, паведаміла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

На 1 студзеня 2021 года паслугі сувязі ў краіне аказваюць 189 аператараў.

Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт павялічылася больш як на 23 тыс. і склала 3,256 млн.

Колькасць абанентаў IP-тэлебачання вырасла на 8 тыс. да 2,36 млн.

Больш за 3,62 млн абанентаў падключаныя да мультысэрвіснай IMS-платформы, што на 120 тыс. больш, чым на 1 ліпеня 2020 года.

На 70 тыс. вырасла колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, цяпер іх 2,74 млн.

Колькасць абанентаў сотавай сувязі вырасла на 8 тыс. і паводле вынікаў 2020 года склала 11,66 млн.

Паслугамі сотавай сувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 98,7% тэрыторыі Беларусі, а трэцяга пакалення (3G) — на 98,4%.

Згодна са звесткамі Мінсувязі, ахоп насельніцтва і тэрыторыі краіны паслугамі сотавай сувязі па тэхналогіі LTE (4G) за апошнія паўгода значна павялічыўся і на канец 2020 года склаў 89,4 і 30,6% адпаведна.

belapan.by