У Беларусі скарачаецца колькасць занятых у эканоміцы



Белстат ацаніў колькасць занятых у беларускай эканоміцы ў чэрвені. Паводле інфармацыі камітэта, у мінулым месяцы ў айчыннай эканоміцы было занята 4,2068 млн чалавек. Гэта на 6 тыс. менш, чым у траўні

У параўнанні з чэрвенем 2021 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася, паводле звестак Белстата, на 60,8 тыс. чалавек. А за два гады ў параўнанні з чэрвенем 2020-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 94 тыс. чалавек.