У Беларусі скарацілі буферную зону вакол свінакомплексаў
Такая норма змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў, якое 14 лістапада ўступіла ў сілу, паведамляе БЕЛТА.
Паводле пастановы у асабістых падворках, сялянскіх (фрмерскіх) гаспадарках і індывідуальным прадпрымальнікам забараняецца ўтрымліваць свіней у радыюсе 0,5 км ад свінагадоўчых фермаў і комплексаў з вытворчай магутнасцю да 12 тыс. галоў у год і ў радыусе 2 км ад комплексаў вытворчай магутнасцю больш за 12 тыс. галоў у год. Раней буфэрная зона была ўсталяваная ў радыюсе не менш за 5 км ад свінагадоўчых фэрмаў і комплексаў.