У Беларусі сталі адключаць ацяпленне. На месяц раней, чым год таму
20 гадоў таму
Рашэнне пра завяршэнне ацяпляльнага сезона ўлады Менска, абласных і раённых цэнтраў прымаюць, грунтуючыся на звестках сярэднесутачных тэмператур паветра.
Так, улады Гародні яшчэ напярэдадні, 10 красавіка пачалі адключаць цяпло на вытворчасцях, а таксама ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках. З гэтай жа даты спыніць падачу цяпла распарадзіліся і ў Бабруйску. Пры гэтым тыя арганізацыі, якія адключаюць ад цэнтралізаванай сістэмы ацяплення крыху пазней, папрасілі “выконваць рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў”.
Што тычыцца Менска і іншых буйных гарадоў, аб планах адключыць падачу цяпла пакуль не паведамлялася.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vgr.by